Украінскага журналіста арыштавалі за агітацыю супраць мабілізацыі (відэа)

Руслан Кацаба неаднаразова праз СМІ заклікаў байкатаваць мабілізацыю. Аб арышце паведаміла яго жонка.

Раней дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі паведаміў, што ў дзеяннях Кацабы ёсць прыкметы злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 111 (дзяржаўная здрада) і часткай 1 артыкула 114 (шпіянаж) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Лубкіўскі таксама расказаў, што падчас затрымання ў Кацабы былі канфіскаваныя матэрыялы, якія “могуць паказваць на здзяйсненне гэтых злачынстваў”, паведамляе “Громадське”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі