Украіна забараніла ўезд беларусам прызыўнога ўзросту

Дзяржаўная памежная служба Украіны вырашыла не пускаць ва Украіну ўсіх мужчын прызыўнога ўзросту з беларускім грамадзянствам. Абмежаванне часовае — на час беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла абазнаная крыніца.

Вучэнні павінны скончыцца 20 лютага.

Праблемы з перасячэннем мяжы Украіны ў беларусаў пачаліся ў другой палове тыдня. У некаторых выпадках не пускаюць ва Украіну і жанчын. Пра адмову ва ўездзе для беларускага блогера і журналіста Мікіты Мелказёрава стала вядома 12 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.