Украіна, падобна, захоплівае стратэгічную ініцыятыву — 163-я раніца вайны

Вайна ва Украіне працягваецца ўжо 163 дні​ / ЕРА
Вайна ва Украіне працягваецца ўжо 163 дні​ / ЕРА

Раніцай у пятніцу у Мікалаеве грымелі моцныя выбухі. "Прашу ўсіх не выходзіць з дому і трымацца далей ад вокнаў!", піша ў Telegram гарадскі кіраўнік Аляксандр Сянкевіч.

Усю ноч расіяне білі і па Днепрапятроўскай вобласці. "Расійская армія накрыла агнём два раёны — Нікапальскі і Крыварожскі. Білі з рознай зброі",кажа кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Валянцін Разнічэнка. Па Нікапале білі з "Градаў". "Пашкоджаныя да 10 прыватных дамоў і гаспадарчых збудаванняў. Быў пажар на мясцовым прадпрыемстве — знішчаны аўтобус і некалькі аўтамабіляў. Людзей, на шчасце, не закранула", адзначае Разнічэнка. Не пацярпелі папярэдне людзі і ў Крыварожскім раёне — сюды расіяне, са слоў кіраўніка адміністрацыі, ударылі з "Ураганаў" і ствольнай артылерыі.

Украина, похоже, захватывает стратегическую инициативу — 163-е утро войны
Наступствы абстрэлу Нікапаля — адзін са снарадаў упаў на тэрыторыю мясцовага прадпрыемства / @dnipropetrovskaODA

Расіяне працягваюць абстрэлы вайсковай і грамадзянскай інфраструктуры ў розных рэгіёнах Украіны і наступаюць на некалькіх кірунках, адзначаюць у Генштабе УСУ. У прыватнасці, расійскія войскі спрабуюць прасунуцца ў напраленні Бахмута і Аўдзееўкі. На Бахмуцкім кірунку поспеху праціўнік не меў, гаворыцца ў ранішняй зводцы Генштаба, а на Аўдзееўскім — баі працягваюцца.

Расіяне спрабавалі штурмаваць і на Херсоншчыне. Тут — беспаспяхова. Пра гэта паведамляе аператыўнае камандаванне "Поўдзень".

"Украіна, імаверна, захоплівае стратэгічную ініцыятыву і змушае Расію пераразмеркаваць сілы і змяніць прыярытэты ў адказ на ўкраінскія контрнаступальныя аперацыі", такую выснову робяць экспэрты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны з аглядкай на перакідку расійскіх войскаў у Херсонскую і  Запарожскую вобласці. Гэтая перакідка робіцца "на шкоду намаганням па захопу Славянска і Северска", які расейцы, падобна, пакінулі. Такая перадыслакацыя — не усвядомлены крок, а вымушанае рашэнне. Такім чынам расіяне рэагуюць на ўкраінскую пагрозу контрнаступлення ў Херсонскай вобласці, лічаць эксперты.

Гэтай перадыслакацыяй, падобна, ужо скарысталіся ўкраінскія сілы. 4 жніўня яны правялі лакальныя контратакі паміж Ізюмам і Славянскам  і аднавілі тут пазіцыі ў шэрагу населеных пунктаў. Пра гэта таксама гаворыцца ў справаздачы Інстытута.

Украина, похоже, захватывает стратегическую инициативу — 163-е утро войны
Карта баявых дзеянняў 4 жніўня 2022 года / understandingwar.org

Украінскі ваенны эксперт Алег Жданаў лічыць, што Узброеным сілам Украіны, верагодна, прыйдзецца некалькі пачакаць з контрнаступлением з-за малых аб'ёмаў паставак заходняга зброі.

"Пытанне з контрнаступлением трохі адкладаецца. Але пытанне абарончай аперацыі — не, мы ў стане яе правесці", — кажа ён.

Па словах Жданава, зараз расіянам трэба перамір'е, а Украіне — перамога на поле бою. Гэтая перамога дазволіць Кіеву сфармаваць перамоўную пазіцыю. Ён таксама адзначыў, што праціўнік цяпер спрабуе расцягнуць УСУ па ўсёй лініі фронту, даўжыня якой складае амаль 2,5 тысячы кіламетраў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў традыцыйналм звароце пракаментаваў даклад Amnesty International. Дакумент быў апублікаваны напярэдадні. У ім эксперты адзначаюць, што ўкраінскія вайскоўцы ў спробе адбіць атакі праціўніка падвяргаюць небяспецы грамадзянскае насельніцтва. У арганізацыі ёсць факты, што УСУ наносілі ўдары з жылых раёнаў, а таксама размяшчалася ў грамадзянскіх будынках у 19 гарадах і вёсках.

На думку Зяленскага, такі падыход Amnesty International — гэта спроба перакласці адказнасць з агрэсара на ахвяру.

"І калі хтосьці робіць справаздачу, у якой ахвяра і агрэсар нібыта ў чымсьці аднолькавыя, калі аналізуюцца нейкія звесткі пра ахвяру, а што рабіў агрэсар у гэты час — ігнаруецца, то з гэтым нельга мірыцца", — заявіў Зяленскі.

Улады Берліна адмовіліся ўзгадняць выставу знішчанай расійскай вайсковай тэхнікі. Арганізаваць экспазіцыю былі гатовыя два аператары музеяў. Аб гэтым піша Der Tagesspiegel. Андрэй Мельнік, які сыходзіць з пасады пасла Украіны ў Германіі, звярнуўся да мэра з патрабаваннем адклікаць сваё рашэнне.

"Знішчаная ваенная тэхніка Расіі, якая будзе выстаўлена ў самым цэнтры Берліна, павінна даць людзям у Германіі магчымасць на уласныя вочы пабачыць жорсткую вайну на знішчэнне", — сказаў ён у каментары выданню.

Пазней ён пракаментаваў гэтую сітуацыю і ў Twitter. На яго думку, гэтая адмова — гэта сапраўдны скандал. Ён яшчэ раз звярнуўся да мэра горада з просьбай адклікаць "гэта дзіўнае рашэнне і дазволіць выставу ў Берліне". Па яго словах, "гэта азначала б сапраўдную салідарнасць з Украінай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі