Удзень 10 лютага ў Беларусі будзе 5-11 градусаў марозу

У пятніцу, 10 лютага, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Прагназуецца, што будзе пераважна без ападкаў. Магчымыя слабы туман і шэрань. На асобных участках дарог варта асцерагацца галалёдзіцы. Вецер чакаецца ўсходні, паўночна-ўсходні 2-7 метраў за секунду.

Уначы слупок тэрмометра апусціцца да 10-17 ніжэй за нуль, пры праясненнях ён пакажа -18...-23. Уздень будзе 5-11 градусаў марозу.