Удзельнікі мітынгу незалежных прафсаюзаў прынялі патрабаванні да ўрада

Удзельнікі мітынгу незалежных прафсаюзаў, што прайшоў 7 кастрычніка ў Мінску, прынялі рэзалюцыю з шэрагам патрабаванняў да ўрада. Арганізатарам акцыі выступіў Беларусі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Мітынг пачаўся прыблізна ў 17.00 і доўжыўся крыху больш за гадзіну. На адкрытай канцэртнай пляцоўцы парку імя 50-годдзя Кастрычніка, дзе Мінгарвыканкам дазволіў праводзіць мерапрыемства, сабралася прыкладна 100 чалавек.

Перад прысутнымі выступілі старшыня БКДП Аляксандр Ярашук, кіраўнік аргкамітэта па стварэнні Беларускай партыі працоўных Аляксандр Бухвостаў, старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч, шэраг рэгіянальных прафсаюзных лідэраў.

У выніковай рэзалюцыі ўтрымліваюцца патрабаванні забяспечыць роўныя магчымасці рэалізацыі права на працу для ўсіх грамадзян Беларусі; адмяніць дэкрэт прэзідэнта № 29 (аб сістэме тэрміновых працоўных кантрактаў. — БелаПАН); забяспечыць выплату работнікам, якіх звольнілі пасля заканчэння тэрміну кантракта, выхадной дапамогі ў памеры трохмесячнага сярэдняга заробку; забяспечыць дастойныя ўмовы працы і бяспеку на працоўным месцы.

Апрача таго, незалежныя прафсаюзы патрабуюць забяспечыць свабоду слова, мітынгаў і сходаў; магчымасць роўнага ўдзелу мужчын і жанчын у прыняцці рашэнняў; права на свабоду аб`яднання ў прафсаюзы і вядзенне калектыўных перамоў. Таксама ў рэзалюцыі гаворыцца пра неабходнасць адсутнасці дыскрымінацыі ў працоўных адносінах, у тым ліку па прыкмеце прыналежнасці да незалежных прафсаюзаў.

У рэзалюцыі ўтрымліваецца патрабаванне аб матэрыяльным забеспячэнні работнікаў у выпадку беспрацоўя, траўмы, мацярынства, бацькоўства або старасці, аб выплаце дапамог па беспрацоўі ў памеры не ніжэйшым за мінімальны спажывецкі бюджэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі