Удакладненая колькасць загінулых і пацярпелых ад выбуху ў Парыжы

Удакладненая колькасць загінулых і пацярпелых ад выбуху ў Парыжы

Французскія ўлады ўдакладнілі колькасць ахвяраў выбуху ў Парыжы. Паводле апошніх звестак, загінулі двое пажарных і яшчэ адна жанчына, грамадзянка Іспаніі. Раней паведамлялася пра чатырох загінулых.

Яшчэ 47 чалавек пацярпелі, 10 з іх у вельмі цяжкім стане, паведамляе ВВС.

Магутны выбух адбыўся ў суботу раніцай у цэнтры Парыжа.  Прычынай стала ўцечка газу ў памяшканні пякарні: спачатку распачаўся пажар, а пасля адбыўся выбух.  Разбураны ўвесь першы паверх будынка на вуліцы Трэвіз, што знаходзіцца ў цэнтральным гандлёвым раёне Гранд-Бульвар.

На фоне пратэстаў “жоўтых камізэлек” і шэрагу ісламісцкіх атак, якія здарыліся ў Францыі цягам апошніх гадоў, існавалі падазрэнні, што выбух на вуліцы Трэвіз мог быць тэрактам, але ўлады краіны абвяргаюць такую версію. Паводле пракуратуры Парыжа, гэта дакладна здарэнне, а не тэрарыстычны напад.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі