Уцечкай даных з "Суседзяў" заняўся Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных

Пазапланавую праверку гандлёвай сеткі "Суседзі" праводзіць Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных (НЦАПД). Прычына — уцечка персанальных даных удзельнікаў праграмы лаяльнасці. 

Прэс-служба цэнтра тлумачыць: "Персанальныя звесткі каля 635 тысяч грамадзян выдаленыя з інтэрнэт-рэсурсу, на якім яны былі незаконна распаўсюджаныя. Кампанія абавязалася праінфармаваць асоб, чые персанальныя даныя былі распаўсюджаныя, пра гэты інцыдэнт".

Пацярпелым асобам рэкамендуюць памяняць паролі ў асабістых кабінетах на сайце sosedi.by ды на іншых рэсурсах.

Дарэчы, заканадаўства прадугледжвае адказнасць за невыкананне аператарамі іх абавязку па абароне персанальных даных.

Пра ўцечку даных пакупнікоў з гандлёвай сеткі "Суседзі" стала вядома на мінулым тыдні. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.