Уцечка аміяку ў Данецку і новыя ахвяры ў Нікапалі — 169-я раніца вайны

У Харкаве адзін са снарадаў прыляцеў у двор жылога дома​ /@ihor_terekhov
У Харкаве адзін са снарадаў прыляцеў у двор жылога дома​ /@ihor_terekhov

Расійскія паблікі і СМІ паведамляюць аб абстрэле Данецка — адзін са снарадаў трапіў у піўзавод. Загінуў чалавек, двое пацярпелі. Акрамя таго адбылася ўцечка аміяку. На вуліцах з'явіўся з'едлівы пах. Мясцовыя ратавальнікі заклікалі жыхароў заставацца дома, зачыніць вокны і дыхаць праз ватна-марлевыя павязкі.

Загінулыя ёсць і ў Днепрапятроўскай вобласці, якую са свайго боку абстрэльвалі расіяне. Пад агнём былі чатыры раёны. "Нікапальскі раён вораг тройчы абстраляў з "Градаў". 120 прылётаў! У Нікапалі  2 чалавекі загінулі, 7 параненыя, сярод параненых 13-гадовая дзяўчынка", — пісаў раніцай у чацвер кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Валянцін Разнічэнка.

Па яго словах, у горадзе пашкоджаны 40 шматпавярховак. Пяць кватэр разбураныя. Ратавальнікі разбіраюць завалы і шукаюць людзей. Пазней ён удакладніў, што пацярпелых больш — ратавальнікі знайшлі цела яшчэ аднаго чалавека. Вынік неспакойнай ночы ў Днепрапятроўскай вобласці: трое загінулых, 9 параненых, 4 з іх у бальніцы.

Уначы расіяне абстралялі і Харкаў. Было "чатыры прылёты, адзін за адным", піша гарадскі галава Ігар Церахаў. Адзін са снарадаў, па яго словах, трапіў у двор жылога дома ў цэнтры горада.

Утечка аммиака в Донецке и новые жертвы в Никополе — 169-е утро войны в Украине
Наступствы абстрэлу Нікапаля / @dnipropetrovskaODA

Расіяне сканцэнтраваныя "на ўстанаўленні поўнага кантролю над тэрыторыямі Луганскай і Данецкай абласцей, утрыманні часова захопленых раёнаў Херсонскай і часткі Харкаўскай, Запарожскай і Мікалаеўскай абласцей". Так ацэньвае абстаноўку на фронце раніцай у чацвер Генштаб УСУ. Па словах украінскіх вайскоўцаў, у дадзены момант праціўнік вядзе "наступальныя дзеянні ў напрамках Мар'інкі і Пескаў, баявыя дзеянні працягваюцца".

А напярэдадні расійскія войскі правялі наземныя атакі на захад ад Ізюма, працягвалі абмежаваныя наземныя атакі на паўночны ўсход і захад ад Бахмута і ў апошнім выпадку, верагодна, дамагліся нязначных поспехаў. Гэта ацэнка аналітыкаў амерыканскага Інстытута вывучэння вайны. Акрамя таго, па іх дадзеных, расіяне ўчора правялі некалькі няўдалых наступаў на поўнач і паўночны ўсход ад Харкава. Беспаспяховай апынулася і разведвальная аперацыя на паўночным захадзе Херсонскай вобласці.

Аналітыкі Інстытута таксама адзначаюць замяшанне расійскага боку ў сувязі з выбухамі на авіябазе УС РФ у Крыме. У выніку нападу на базу былі знішчаныя прынамсі восем расійскіх самалётаў і некалькі будынкаў — гэта відаць на спадарожнікавых здымках. База знаходзіцца на адлегласці больш за 225 км ад расійскіх межаў. Раней расійскае Мінабароны казала, што на базе здэтанавалі боепрыпасы. З-за халатнасці.

"Расійскія сілы на авіябазе, верагодна, ужо ведаюць, што адбылося, але, магчыма, яшчэ не разумеюць, як і адкуль менавіта ўкраінскія сілы правялі атаку", а ўкраінскія афіцыйныя асобы трымаюць паўзу, каб не раскрываць магчымасці Украіны па дальнабойнасці, мяркуюць эксперты Інстытута.

CNN са свайго боку адзначае, што атака на базу ў Крыме "можа прэтэндаваць на званне аднаго з самых пагібельных дзён для расійскіх ВПС з часоў Другой сусветнай вайны". Столькі самалётаў за раз расійская армія даўно не губляла.

Утечка аммиака в Донецке и новые жертвы в Никополе — 169-е утро войны в Украине
Авіябаза ВПС РФ у Крыме пасля выбухаў / УСУ

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што расійскія войскі ўжо адчуваюць, што ім пара сыходзіць з акупаванага Херсона. Пра гэта ён заявіў у традыцыйным відэазвароце.

"Мы выгналі расійскае войска з паўночных абласцей, мы выгналі акупантаў з нашага Змяінага. Яны ўжо адчуваюць, што прыйшоў час бегчы з Херсона і ў цэлым з поўдня нашай дзяржавы. Будзе час, калі яны ўцякуць з Харкаўшчыну, з Данбаса, Крыма. І кожны, хто можа гэтаму дапамагчы, павінен дапамагчы гэтаму", — лічыць Зяленскі.

Ён таксама заклікаў людзей, якія валодаюць якой-небудзь важнай інфармацыяй аб суперніку, па магчымасці перадаваць яе украінскім спецслужбам і вайскоўцам.

Каля 10 тысяч жыхароў Ізюма хочуць выехаць на падкантрольную Украіне тэрыторыю, кажа дэпутат Ізюмскага гарадскога савета Максім Стрэльнік. Гэта тлумачыцца тым, што зімовы сезон набліжаецца, а сітуацыя з цеплазабеспячэннем у горадзе катастрафічная.

Пры гэтым выехаць з Ізюма у бок Украіны цяпер складана. Валанцёры дапамагаюць выбрацца перш за ўсё жанчынам з дзецьмі і пажылым людзям. Гэты гуманітарны калідор працуе толькі раз на тыдзень. У астатніх ёсць шанец выбрацца толькі праз Расію, затым краіны Балтыі і Польшчу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі