У ЗША кажуць, што Расія плануе анексаваць так званыя "ДНР" і "ЛНР"

У ЗША кажуць, што Расія плануе анексаваць так званыя "ДНР" і "ЛНР"

Расія плануе анексаваць так званыя "ДНР" і "ЛНР". У Херсонскай вобласці мяркуецца правесці рэферэндум і абвясціць незалежную "ХНР". Пра гэта са спасылкай на амерыканскую разведку заявіў амбасадар ЗША ў Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе Майкл Карпентэр.

На кантраляваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей плануецца правесці рэферэндумы па іх далучэнні да Расіі. Па словх Карпентэра, ёсць прыкметы таго, што Расія рыхтуе галасаванне пра незалежнасць Херсона.

"Мы лічым, што Крэмль можа паспрабаваць правесці фіктыўныя рэфЕрэндумы, спрабуючы стварыць бачнасць дэмакратычнай і выбарнай легітымнасці... Такія фіктыўныя рэферэндумы, сфальсіфікаваныя вынікі не будуць прызнаныя законнымі, як не будуць прызнаныя законнымі любыя спробы дадатковай анексіі тэрыторыі Украіны", — заявіў амерыканскі амбасадар.

Па звестках амерыканскага боку, рэферэндумы могуць адбыцца ў сярэдзіне траўня. Ускосна пра гэта сведчаць выкраданні мэраў украінскіх гарадоў і чальцоў мясцовых радаў, а таксама адключэнне інтэрнэту і сотавай сувязі ды планы ўвядзення расійскай школьнай праграмы ў мясцовых школах.

Дарэчы, яшчэ 21 лютага кіраўнік Службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін заявіў, што падтрымлівае ўваходжанне так званых "ДНР" і "ЛНР" у склад Расіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі