У Зімбабвэ з’явіўся новы прэзідэнт, папярэдні не сыходзіў 30 гадоў (фота)

У Зімбабвэ з’явіўся новы прэзідэнт, папярэдні не сыходзіў 30 гадоў (фота)

У Зімбабвэ з’явіўся новы прэзідэнт. 24 лістапада 75-гадовы Эмерсан Мнангагва прынёс прысягу на Бібліі і афіцыйна заступіў на пасаду. У гэты момант на Нацыянальным стадыёне ў Харары прысутнічалі тысячы людзей, інфармуе Reuters.

Папярэдні прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ не сыходзіў ад улады 30 гадоў. У пачатку лістапада ён звольніў Мнангагву, які займаў пасаду першага віцэ-прэзідэнта. Апошні тады з’ехаў з краіны. Ключавую ролю падчас крызісу адыгралі вайскоўцы, якія выступілі на баку першага віцэ-прэзідэнта і ўзялі краіну пад свой кантроль. Парламент Зімбабвэ аб’явіў Мугабэ, які не хацеў сыходзіць добраахвотна, імпічмент. Па адной з версій, войска выступіла пад уплывам чутак, што 93-гадовы прэзідэнт збіраецца перадаць уладу сваёй жонцы.

Новыя прэзідэнцкія выбары пройдуць у Зімбабвэ ў 2018 годзе.

У Зімбабвэ з’явіўся новы прэзідэнт, папярэдні не сыходзіў 30 гадоў (фота)
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі