У Зімбабвэ вайскоўцы затрымалі прэзідэнта Роберта Мугабэ
У Зімбабвэ вайскоўцы затрымалі прэзідэнта Роберта Мугабэ. Яго разам з сям'ёй трымаюць пад вартай. Пры гэтым вайскоўцы працягваюць заяўляць па тэлебачанні, якое захапілі, што гэта не вайсковы пераварот, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.
Правячая партыя “Зімбабвійскі афрыканскі нацыянальны саюз — Патрыятычны фронт” заявіла, што ізаляцыя Мугабэ неабходная “дзеля здароўя нацыі” і што цяпер пачынаецца “новая эра”. Чакаецца, што прэзідэнт падасць у адстаўку, а яго пераемнікам будзе віцэ-прэзідэнт Эмерсан Мнангагва.