У Зімбабвэ карупцыйны скандал з беларускім следам

У Зімбабвэ карупцыйны скандал з беларускім следам. Мясцовая прэса піша пра планы ўладаў набыць пажарную тэхніку ў Беларусі па завышаных цэнах. "Сумніўную здзелку" нават абмяркоўвалі ў парламенце.

Міністэрства па справах мясцовага самакіравання збіраецца набыць ў кампаніі беларускага бізнесоўцы Аляксандра Зінгмана 70 пажарных машын на суму 32 мільёны долараў. Зінгман – ганаровы консул Зімбабвэ ў Беларусі, вядзе актыўную дзейнасць у краінах Афрыкі. Яго часта называлі правай рукой паплечніка Аляксандра Лукашэнкі Віктара Шэймана.

Мінулай восенню апазіцыя ў Зімбабвэ заяўляла, што з-за супрацоўніцтва з Беларуссю і Кітаем у краіне нізкія пенсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.