Скульптура Астапа Бэндэра з'явілася ў Жодзіне (фота)
У Жодзіне на праспекце Міра з'явілася скульптура Астапа Бэндэра, піша ex-press.by.
Скульптура створаная з розных матэрыялаў і пафарбаваная бронзавай фарбай. Над яе стварэннем працавала група пад кіраўніцтвам жодзінскага мастака Аляксандра Казака.
Створаны пісьменнікамі Ільём Ільфам і Яўгенам Пятровым, "вялікі камбінатар" абапіраецца на крэсла, нагадваючы такім чынам аб рамане "12 крэслаў".
Як пішуць, скульптура адразу спадабалася жодзінцам, якія ахвотна фатаграфуюцца з "ідэйным змагаром за грашовыя знакі".
Як вядома, пяць гадоў таму ў Бабруйску быў усталяваны помнік яшчэ аднаму персанажу Ільфа і Пятрова — Шуру Балаганаву.