Вы тут

У Жлобіне ў лужыне ледзь не патанула машына, у якой было малое дзіцё

На месцы здарэння / gomel.mchs.gov.by

У Жлобіне на праезнай частцы дарогі ў вялізнай лужыне ледзь не патанула машына, у якой была жанчына-кіроўца і яе дзіцё ва ўзросце 1 год і 3 месяцы. Яна заглухла, патрэбна была буксіроўка. На месца выязджалі ратавальнікі, якія выцягнулі аўтамабіль BMW E-30, у салон якога ўжо пачала паступаць вада. Як адзначае прэс-служба МНС, самастойна жанчына з дзіцём не магла выйсці з легкавіка.

Падобнае здарэнне адбылося і ў Рэчыцкім раёне.

На месцы здарэння / gomel.mchs.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.