У жанчыны, затрыманай за БЧБ-шторы, на відэа сілавікоў — рассечаная галава

У жанчыны, затрыманай за БЧБ-шторы, на відэа сілавікоў — рассечаная галава

Затрыманая за бел-чырвона-белыя шторы Алена Жарына з'явілася ў "пакаяльным" відэа сілавікоў з рассечанай галавой.

36-гадовую Жарыну затрымалі ў сярэдзіне месяца. Калі меркаваць па яе сацсетках, гэта адбылося 13 траўня. Яе вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе, а таксама ў вывешванні бел-чырвона-белых штораў ва ўласнай кватэры — у доме насупраць БТ.

Як распавядала Еўрарадыё, на Жарыну пачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны удзел ў іх).

Жанчына валодае кампаніяй ameh.by, якая займаецца рэстаўрацыяй і шыццём футравых вырабаў. У Інстаграме кампанія мае 16 тысяч падпісчыкаў.

На "пакаяльным" відэа сілавікоў бачна, што ў Жарынай рассечаная галава і заклееная пластырамі. Невядома, калі была атрыманая гэтая траўма. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі