У Жабінцы будуць судзіць школьніка за кінуты ў сілавіка кактэйль Молатава

У Жабінцы будуць судзіць школьніка за кінуты ў сілавіка кактэйль Молатава

У Жабінцы будуць судзіць школьніка за кінуты ў сілавіка кактэйль Молатава. Як паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося ўвечары 11 жніўня каля будынка "Белпошты". Хлопец сцвярджае, што сам не вырабляў кактэйль Молатава, а набыў у невядомых асобаў у гарадскім парку. Ён кінуў бутэльку з запальваючай сумессю ў міліцыянера, "не саладаўшы з эмоцыямі" — сілавікі разганялі "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства". Яна ўпала каля службовай машыны і загарэлася. Школьнік уцёк.

Сцвярджаецца, што хлопец напісаў "яўку з павіннай" пасля таго, як даведаўся пра затрыманне людзей, якіх падазравалі ў кіданні кактэйля Молатава. У сваім учынку ён раскайваецца.

Крымінальную справу вучня 11 класа аб пагрозе выкарыстання гвалту ў дачыненні міліцыянера і кіданні кактэйля Молатава перадалі ў суд. Раней у хлопца не было праблем з законам. Ён — з няпоўнай шматдзетнай сям'і.

Нядаўна школьнік стаў фігурантам крымінальнай справы ў Гродне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі