У вёсцы Александрыя зафіксаваныя пустыя пратаколы камісій (фота)

Вось што паведаміў Еўрарадыё прадстаўнік АДС у Шклоўскай абласной выбарчай камісіі Пётр Мігурскі. Пётр Мігурскі: - Я - праўстаўнік АДС у шклоўскай абласной выбарчай камісіі. Да сёняшняга дня, дня выбараў, прэтэнзій да акруговай камісіі ў мяне не было. Яна працавала ў межах Выбарчага кодэксу. Так, мы фіксавалі магутны адміністрацыйны рэсурс, які задзейнічаў старшыня Шклоўскага райвыканкаму Валерый Іваноў, ёж жа кандыдат у дэпутаты па нашай акрузе.

Я сёння прысутнічаў пры падліку галасоў ў Гарадцы, дзе Лукашэнка працаваў старшынём саўгасу. Відаць тэндэнцыя: выйграе старшыня райвыканкаму. Па шмат якіх пазыцыях нулі ў незалежнага кандыдата. Я прымаў дакументы ў старшыняў участковых камісій: бюлетэні, пячаткі і спіскі выбарцаў.

Да гэтых дакументаў павінны быць прыкладзеныя два пратаколы, падпісаныя ўсімі чальцамі ўчастковай выбарчай камісіі. Я адабраў пратколы камісіі № 10 з в. Бушлякі і пратаколы камісіі № 20 з в. Александрыя, дзе нарадзіўся Лукашэнка. З Бушлякоў паступіў пратакол увогуле без дадзеных, з пустымі клетачкамі, але падпісаны ўсімі чальцамі камісіі, а з Александрыі – два: пусты і запоўнены простым алоўкам.

Цяпер гэтыя пратаколы ў мяне. Я намерваюся патрабаваць анулявання выбараў у Шклоўскай акрузе. Калі адбываюцца такія парушэнні на радзіме Аляксандра Лукашэнкі, то што робіцца на Гродзеншчыне. Брэстчыне, Міншчыне – там, дзе людзі не ведаюць, што такое дэмакратыя?

Пётр Мігурскі выйшаў са складу акруговай камісіі на знак пратэсту і подпісы пад дакументамі ставіць адмовіўся. Паперы будуць перададзеныя ў пракуратуру.

/sites/default/files/legacy_articles/images/2008/09/84699/cms-image-000011711.jpg


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі