У выніку праверак пасля гібелі ў войску салдата распачалі 48 крымінальных спраў

У выніку праверак пасля гібелі ў войску салдата распачалі 48 крымінальных спраў

Пасля гібелі ў беларускім войску салдата Аляксандра Коржыча на працягу чатырох месяцаў праводзіліся праверкі, па выніках якой у 16 вайсковых частках распачалі 48 крымінальных спраў. Пры гэтым 22 крымінальныя справы — у 72-м вучэбным цэнтры ў Печах у Барысаўскім раёне. Пра гэта 14 лютага распавёў журналістам міністр абароны Андрэй Раўкоў.

Салдат тэрміновай службы Аляксандр Коржыч загінуў у кастрычніку 2017 года. Яго цела было знойдзена ў пятлі ў падвале будынка на тэрыторыі вайсковай часткі ў Печах. Пасля таго, як пра справу сталі інфармаваць СМІ, пра яе выказаўся кіраўнік дзяржавы ды запатрабаваў правесці аб'ектыўнае расследаванне. Следства разглядае некалькі версій: наўмыснае забойства, самазабойства, давядзенне да самазабойства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі