У Вялікабрытаніі назвалі фальшывым прысуд, вынесены брытанцам у Данецку

У Вялікабрытаніі назвалі фальшывым прысуд, вынесены брытанцам Эйдэну Асліну і Шону Пінеру ў Данецку. "Цалкам асуджаю прысуд... Яны — ваеннапалонныя",піша ў Twitter міністр замежных спраў Ліз Трас. Яна называе так званую "ДНР" "расійскімі марыянеткамі", а рашэнне іх "суда" "пазбаўленым усялякай легітымнасці".

"Мае думкі — з іх [асуджаных брытанцаў] сем'ямі. Мы працягваем рабіць усё, што можам, каб іх падтрымаць", — адзначае міністр замежных спраў Вялікабрытаніі.

У адпаведнасці з Жэнеўскай канфенцыяй, ваеннапалонных не могуць судзіць за ўдзел у ваенных дзеяннях. Аднак РФ і яе "марыянеткі" лічаць замежных добраахвотнікаў "наймітамі".

9 чэрвеня так званы "Вярхоўны суд ДНР" асудзіў на смяротнае пакаранне трох замежных добраахотнікаў, якія ваявалі за Украіну і трапілі ў расійскі палон у Марыупалі. Гэта — грамадзяне Вялікабрытаніі Эйдэн Аслін і Шон Пінер, а таксама грамадзянін Марока Саадун Брагім. Іх прызналі вінаватымі ў "наёмніцтве" і "дзеяннях, накіраваных на гвалтоўны захоп улады".

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны заяўляў, што замежныя добраахвотнікі падпісваюць кантракты і з'яўляюцца вайскоўцамі ўкраінскай арміі з усімі правамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.