Вы тут

У Вілейцы жанчына прасіла ратавальнікаў выцягнуць са сцяны прэзідэнта Зяленскага

Уладзімір Зяленскі / Reuters

У Вілейцы жанчына прасіла ратавальнікаў выцягнуць са сцяны... Уладзіміра Зяленскага. Яна патэлефанавала ў дзяжурную службу МНС і распавяла пра... партал, які будаваўся ў іх горадзе ў Лясным завулку.

"Тэрмінова выклік. Карацей, тут партал будавалі... Зяленскі, прэзідэнт Украіны, залез і не можа вылезці, ён памірае. Я была з ім на сувязі...", — расказвала жанчына ратавальнікам. Можна ўявіць, што ім даводзілася чуць рознае, але такое — наўрад ці. "А Джордж Буш ёсць?", — спытаў супрацоўнік МНС у жанчыны, якая сцвярджала, што яна не п'яная.

Аўдыёзапіс размовы з'явіўся ў тэлеграм-канале NEXTA.

"Ірыне 36 гадоў...,кажа ў каментары nn.by яе сужыцель 43-гадовы Андрэй. — Але даўно мне казала, што закахалася ў таго Зяленскага, вось ён і мроіцца ёй паўсюль".

З 13 студзеня Ірына не з'яўляецца дома. Дзе яна знаходзіцца, невядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.