У Віцебску судзяць падпалкоўніка ў адстаўцы за сувязь з Ціханоўскім

У Віцебску судзяць падпалкоўніка ў адстаўцы за сувязь з Ціханоўскім

У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска пачалі судзіць 50-гадовага палітвязня Андрэя Новікава. Як паведамляе spring96.org, яго абвінавачваюць у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і ў "незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы". Новікаў цалкам прызнае віну толькі на другім артыкуле.

Новікаў — ураджэнец Варапаева ў Пастаўскім раёне, але доўгі час жыў у Расіі, служыў у міліцыі, ваяваў на Каўказе (падпалкоўнік у адстаўцы), мае грамадзянства РФ. Ён вярнуўся на радзіму, стварыў сям'ю. Аднойчы паўдзельнічаў у стрыме Сяргея Ціханоўскага (на відэа). Пасля Андрэй Новікаў збіраў подпісы за Святлану Ціханоўскую. Мужчыну затрымалі 6 чэрвеня ў Пастаўскім раёне і прывезлі ў Мінск у СІЗА № 1. Ён быў прызнаны палітвязнем. У пачатку снежня 2020 года яго раптоўна вывезлі на расійскую мяжу і адпусцілі з забаронай вяртацца 10 гадоў. Але тут засталася сям'я, і ён, па звестках следства, неаднаразова вяртаўся. У красавіку сёлета Новікава затрымалі. "Мне трэба было быць побач з сям'ёй", — сказаў ён у судзе.

Следства лічыць, што ў Андрэя Новікава была змова з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам. Але апошняга ён не ведаў, а Ціханоўскага аднойчы запрасіў да сябе на вячэру. Відаць, гэтага аказалася дастаткова для ўяўнай "змовы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі