У Верхнядзвінскім раёне падчас пажару загінулі 4 чалавекі, у тым ліку дзіця

У Верхнядзвінскім раёне падчас пажару загінулі 4 чалавекі, у тым ліку дзіця

У Верхнядзвінскім раёне падчас пажару ў аднапавярховым жылым драўляным доме загінулі 4 чалавекі, у тым ліку дзіця. Трагічнае здарэнне адбылося ўначы 24 чэрвеня ў аграгарадку Боркавічы. Агонь знішчыў дом і гаспадарчыя пабудовы. Падчас тушэння пажару высветлілася, што ў будынку знаходзяцца загінулыя людзі.

На месцы працавалі следчыя, прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, загінуў 24-гадовы мужчына і яго 31-гадовая сужыцелька, 21-гадовая сястра і яе 5-месячнае дзіця. Гаспадароў дома, бацькоў загінулых брата і сястры, у момант пажару не было.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі