У Ваўкавыску знішчана месца памяці жаўнераў Арміі Краёвай

У Ваўкавыску знішчана магіла жаўнераў Арміі Краёвай. Пра гэта ў фэйсбуку паведамляе прадстаўнік Саюза палякаў у Беларусі Марэк Занеўскі

"Чарговае польскае месца памяці зруйнавана ў Беларусі", — напісаў Занеўскі.

Так выглядала магіла польскіх жаўнераў у Ваўкавыску да сённяшняга дня / Марэк Занеўскі

За сёння гэта ўжо другая навіна аб зруйнаванні месцаў памяці палякаў у Беларусі. Раніцай СМІ паведамілі аб знікненні могілак вайскоўцаў Арміі Краёвай ля вёскі Качычы Карэліцкага раёна.

На мінулым тыдні стала вядома, што бульдозер зраўняў з зямлёй могілкі жаўнераў Арміі Краёвай у вёсцы Мікулішкі Гродзенскай вобласці. Гэтае месца наведаў часовы павераныў справах Польшчы ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі, які ўсклаў там кветкі. Пасля гэтага яго выклікалі ў МЗС, дзе заявілі, што афіцыйна там не зарэгістравана ваенных пахаванняў.

Польскі МЗС лічыць знішчэнні польскіх месцаў памяці у Беларусі мэтанакіраванай акцыяй рэжыму Лукашэнкі "з мэтай далейшага пагаршэння ўзаемаадносінаў паміж Польшчай і Беларуссю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.