У трох раёнах Брэсцкай вобласці па лясах ловяць зборшчыкаў журавінаў

У Ганцавіцкім, Ляхавіцкім і Івацэвіцкім раёнах Брэсцкай вобласці збор журавінаў забаронены да 15 верасня. Такое сумеснае рашэнне прынятае інспекцыямі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам з лясгасамі.  У астатніх раёнах вобласці збіраць журавіны можна ўжо з 1 верасня. Паводле словаў прыродахоўнікаў, адтэрміноўка звязаная з тым, што журавіны яшчэ не паспелі.

Між тым людзі, асабліва на Ганцаўшчыне, ужо цішком ідуць у лес, бо збор журавін, бадай, адзіная магчымасць для іх папоўніць сямейны бюджэт.

Іх не палохае нават велізарны штраф – 620 тысяч рублёў, канфіскацыя сабранага і яшчэ штраф у памеры 31 тысяча рублёў за кожны кілаграм журавінаў.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі