У Таджыкістане начальнік аэрапорта праважаў верталёт прэзідэнта і загінуў
У Таджыкістане начальнік аэрапорта горада Харог праважаў верталёт прэзідэнта Эмамалі Рахмона і загінуў. Як інфармуе РІА “Новости”, ён стаяў сярод чыноўнікаў Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці. Раптоўна моцныя парывы ветру ад лопасцяў верталёта збілі яго з ног, мужчына ўпаў і ўдарыўся галавой аб вялікі камень. Траўмы былі такія сур’ёзныя, што лекары не змаглі выратаваць начальніка аэрапорта. Ён памёр у бальніцы.
Адзначаецца, што прычынай трагедыі магло быць тое, што мужчына стаяў занадта блізка ад верталёта, які ўзлятаў.