У Светлагорску ДАІ не рэкамэндуе чапляць георгіеўскія стужкі на аўто

У Светлагорску ДАІ не рэкамэндуе чапляць георгіеўскія стужкі на аўто

У Светлагорску пасля амаль месячнага перапынку невядомыя зноў пачалі рэзаць колы аўтамабіляў, на якіх павязаныя так званыя "георгіеўскія стужкі". Чарговае здарэнне адбылося ў ноч з 15 на 16 ліпеня ў мікрараёне "Моладзевы", перадае Радыё "Свабода".

Па словах начальніка Светлагорскага аддзялення ДАІ Васіля Гапоненкі, пашкоджанымі аўтамабілямі займаюцца супрацоўнікі крымінальнага вышуку. "Георгіеўскія стужкі раздавалі валанцёры падчас мінулых святаў, некаторыя аўтааматары і пачапілі іх на свае аўтамабілі. Мы можам толькі рэкамэндаваць кіроўцам гэтага не рабіць. І рэкамэндуем", — дадаў начальнік ДАІ.

На думку мясцовага грамадскага актывіста, гісторыка Тэльмана Маслюкова, невядомы псавальнік аўтамабіляў вядзе барацьбу супраць "рускага свету", сепаратызму ды імперскасці, сімвалам якіх стала георгіеўская стужка падчас вайны на ўсходзе Украіны і акупацыі Крыму.

У чэрвені светлагорская міліцыя зафіксавала каля дзясятка выпадкаў пашкоджання аўтамабіляў з георгіеўскай стужкай. Невядомы праколваў шыны ў аўто, а на адной з машын нават паскакаў, моцна пашкодзіўшы кузаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі