Вываз грэчкі, часнаку, цыбулі з ЕАЭС забаронены ў сувязі з каранавірусам

Вываз грэчкі, часнаку, цыбулі з ЕАЭС забаронены ў сувязі з каранавірусам

У сувязі з каранавірусам з Еўразійскага эканамічнага саюза часова забаронены вываз асобных відаў харчовых тавараў. Такое рашэнне было прынятае 31 сакавіка падчас пасяджэння калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, паведамляецца на яе сайце. 

Пад забарону на вываз трапілі рэпчатая цыбуля, часнок, рэпа, жыта, рыс, грэчка, проса, крупы, мука грубага памолу і гранулы з зерня злакаў, абдзёртае грачанае зерне, гатовыя харчовыя прадукты з грэчкі, драблёныя і недраблёныя соевыя бабы і насенне сланечніка. Забарона на іх вываз працягнецца да 30 чэрвеня. 

Гэтае рашэнне набудзе моц праз 10 дзён з даты публікацыі на сайце ЕЭК (31 сакавіка).

Забарона на вываз харчовых прадуктаў — гэта ўжо не першая такая мера, прынятая падчас пандэміі каранавіруса. Раней калегія ЕЭК забараніла вываз з ЕАЭС медыцынскіх матэрыялаў і сродкаў індывідуальнай абароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі