У Столінскім раёне пад вартай знаходзяцца 7 украінцаў-нелегалаў

У Столінскім раёне пад вартай знаходзяцца 7 украінцаў-нелегалаў

У Столінскім раёне пад вартай знаходзяцца 7 украінцаў-нелегалаў. Яны прыйшлі ў нашу краіну збіраць журавіны і былі затрыманыя беларускімі памежнікамі. Як інфармуе "СБ. Беларусь сегодня", 20 жніўня на тэрыторыі Палескага лясгасу затрымалі дваіх нелегалаў. Яны зайшлі ў Беларусь збіраць ягады, іх злавілі ў 2,5 км ад мяжы. У затрыманых знайшлі мабільныя тэлефоны і па мяху журавінаў.

21 жніўня ў Столінскім раёне беларускія памежнікі затрымалі групу з 5 парушальнікаў, якія таксама нелегальна прыйшлі з Украіны. Дакументаў у іх не было. Праводзіцца разбіральніцтва.

У Столінскім раёне пад вартай знаходзяцца 7 украінцаў-нелегалаў
Фота: media-polesye.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі