У Столінскім раёне пацыента з каранавірусам дапамагла шпіталізаваць міліцыя

У Столінскім раёне пацыента з каранавірусам дапамагла шпіталізаваць міліцыя

У Столінскім раёне пацыента з каранавірусам дапамагла шпіталізаваць міліцыя. Як паведамляе сайт polese.by, здарэнне адбылося 31 сакавіка. Два жыхары Століншчыны кантактавалі з жанчынай з іншай вобласці, у якой выявілі COVID-19. Да іх прыехалі, як да яе кантактаў. Аднак мужчыны катэгарычна адмовіліся ехаць у брэсцкую бальніцу. Тады і падключыліся міліцыянеры.

Жыхароў Столінскага раёна прывезлі ў інфекцыйнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы. Аналіз пацвердзіў наяўнасць каранавіруса ў аднаго з іх. Гэта і ёсць першы выпадак заражэння ў Брэсцкай вобласці, пра які мы паведамлялі ў сераду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі