У СМі з'явіліся фота і відэа з пакоя стралка з Лас-Вегаса

У СМі з'явіліся фота і відэа з пакоя стралка з Лас-Вегаса

Амерыканскі тэлеканал ABC апублікаваў фота і відэа з нумара Стывена Пэддака — стралка з Лас-Вегаса. На іх бачны пакой у гатэлі Mandalay Bay, адкуль ён вёў агонь па гледачах фестывалю кантры-музыкі.

Адна са сценак паміж пакоем і калідорам разбураная, яе прыкрылі фанерай. На падлозе ляжыць снайперская вінтоўка.

Паліцыя паведамляла, што ў пакоі Пэддака знайшлі 23 адзінкі агнястрэльнай зброі. Агулам амерыканскія праваахоўнікі выявілі 47 адзінак агнястрэльнай зброі, якая належала Пэддаку — вінтоўкі, стрэльбы, пісталеты. Іх знайшлі ў трох розных месцах. 

У панядзелак, 2 кастрычніка, Стывен Пэддак пачаў страляць у натоўп у Лас-Вегасе. Яго ахвярамі сталі 58 чалавек, больш за 500 атрымалі раненні. Як паведамляе паліцыя, ён вёў агонь на працягу 11 хвілінаў. Перад тым, як паліцыя ўварвалася ў нумар Пэддака, ён застрэліўся, стаўшы 59-м забітым.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі