У Смаленскай вобласці знайшлі 18 тон беларускага сыру "з будучыні"

У Смаленскай вобласці знайшлі 18 тон беларускага сыру "з будучыні"

14 кастрычніка Рассельгаснагляд забараніў увоз на тэрыторыю Расіі партыі сыру, вырабленай на Ашмянскім сыраробным заводзе. Супрацоўнікі ведамства праверылі дакументы на тавар і заўважылі, што сыр суправаджаецца сертыфікатам выдадзеным ветэрынарнай службай Беларусі... 15 кастрычніка.

Але правяральшчыкі не сталі знішчаць нелегальны сыр тут жа, у пункце папярэдняга паведамлення "Чырвоная Горка", і вярнулі 18-тонны груз адпраўніку.  

Ва ўпраўленні Рассельгаснагляду па Бранскай і Смаленскай абласцях таксама паведамілі, што за тыдзень з 10 па 16 кастрычніка на тэрыторыю Расіі быў забаронены ўвоз больш як 84 тон рознай падкаранціннай прадукцыі з Беларусі. А міністр сельскай гаспадаркі РФ Аляксандр Ткачоў у гэты час увогуле прапанаваў канфіскоўваць машыны ў тых, хто ўвозіць у Расію санкцыйныя тавары.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі