У Слуцку сарвалі сустрэчу з Ціханоўскай, прыехаў АМАП, адбыліся затрыманні

У Слуцку сарвалі сустрэчу з Ціханоўскай, прыехаў АМАП, адбыліся затрыманні

У Слуцку 4 жніўня сарвалі сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай. Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак да Моладзевага цэнтра, дзе павінен адбыцца пікет, падагналі тэхніку — аўтавышку, трактар. На даху будынка пачалі рамонт. Падобныя перашкоды для правядзення вулічных акцый у падтрымку Ціханоўскай адбываюцца і ў іншых гарадах.

Мітынг мусіў пачацца ў 17:30. Там сабраліся сотні людзей, яны скандавалі "Ганьба!". На месца прыбыў АМАП, адбыліся затрыманні ўдзельнікаў "несанкцыянаванага сходу" (у мікрааўтобус забралі некалькі чалавек). Міліцыя заклікае людзей разыходзіцца. Тэкставы анлайн са Слуцка можна пабачыць тут.

На YouTube з'явіўся відэазварот Ціханоўскай пра адмену сустрэчы ў Слуцку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі