У следчых ізалятарах з'явяцца школы для непаўнагадовых

У Беларусі непаўналетнія, якія знаходзяцца ў следчых ізалятарах, змогуць праходзіць школьнае навучанне. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік начальніка Упраўлення арганізацыі папраўчага працэсу Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Аляксандр Кралько, інфармуе БелТА.

Для пашырэння доступу да агульнай адукацыі непаўналетніх, якія адбываюць пакаранне, унесены прапановы па дапаўненні Кодэкса аб адукацыі. "Мы ўносім змены, якія дазволяць навучаць непаўналетніх, выпадаючых з працэсу навучання, знаходзячыся пад вартай у следчых ізалятарах", ― расказаў Кралько. Паводле яго слоў, навучанне будзе праходзіць у рамках школьнай праграмы з захаваннем усіх умоў пакарання. "Мы бачым вырашэнне праблемы ў тым, каб заключаць з настаўнікамі бліжэйшых школ дамовы. Яны будуць прыходзіць і праводзіць урокі сапраўды гэтак жа, як яны праводзяцца ў школах... Усе ўмовы ў сценах нашых устаноў створаныя: навучальныя класы ў кожным следчым ізалятары ёсць, яны абсталяваныя вучнёўскім сталамі, шафамі для кніг, у некаторых установах ёсць і неабходныя падручнікі".