Вы тут

У Скідзелі праверылі сумкі работнікаў птушкафабрыкі, міліцыя складала пратаколы

Знойдзенае ў работнікаў прадпрыемства / vk.com/uvdgrodno

У Скідзелі міліцыянеры (участковы і супрацоўнікі Дэпартамента аховы) раптоўна праверылі сумкі работнікаў птушкафабрыкі, якія ішлі з працы. Каля брамы выбарачна спынялі мужчын і жанчын. У выніку за 5 хвілін сабралі 7 чалавек, якія спрабавалі вынесці прадукцыю прадпрыемства. У асабістых рэчах у іх былі філе кураня, курыны кумпяк, каўбасныя вырабы з птушкі вагой 1-2 кг.

Як паведамляе прэс-служба гродзенскай міліцыі, за дробныя крадзяжы склалі адміністрацыйныя пратаколы. Міліцыянеры мяркуюць, што вынас прадукцыі "адбываецца рэгулярна", таму папярэдзілі пра новыя праверкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.