Вы тут

У школьным харчаванні ў Лідзе выявілі вафлі з кішэчнай палачкай

pixabay.com

На складзе камбіната школьнага харчавання ў Лідзе былі выяўленыя цукеркі з бактэрыямі групы кішэчнай палачкі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавялі ў Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.

Вафельныя трубачкі "Звычайны цуд" былі вырабленыя ў Расіі і трапілі на склад ад імпарцёра. Рэалізоўваць іх планавалі ў школьных сталоўках.

Прычынай з'яўлення бактэрый магла стаць забруджаная сыравіна або парушэнні пры ўпакоўцы і захоўванні цукерак. На прылавак прадукцыя не трапіла. 

Інспектары забаранілі рэалізацыю небяспечных цукерак. Прадукцыя ўнесеная ў рэестр небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і (або) абарачэння на тэрыторыі Беларусі.