Татуіроўшчыкі сабралі хворай дзяўчынцы больш за 9 мільёнаў (фота)

"Усё праходзіць вельмі крута. Ужо чалавек 20 зрабілі тату, і, бачым, людзі яшчэ падцягваюцца. Пры чым, попытам карыстаюцца нават тыя эскізы, на якія мы не рабілі стаўку. Ёсць наведвальнікі, якія не робяць тату, а проста ахвяруюць грошы на лячэнне маленькай Эміліі. Грае Насарогаў. Усё як мае быць", -каментуе Еўрарадыё арганізатарка акцыі Жаклін.

Па словах Жаклін, мерапрыемства выклікала цікаваць у даволі вялікага кола людзей, і, што прыемна, яго наведваюць людзі з розных гарадоў Беларусі.

Нагадаем, 10 жніўня салон татуіроўкі "У лісіцы" ладзіць дабрачынную акцыю, атрыманыя грошы з якой пойдуць на лячэнне дзяўчынкі Эміліі Конах.

“Нашы тры мастакі падрыхтавалі адмыслова для гэтага дню 13 варыянтаў эскізаў татуіроўкі, — распавядае  Жаклін. — Усе яны выкананыя ў розных стылях. Таму, мяркую, кожны знойдзе тут нешта сваё. Дарэчы, кошт татуіроўкі будзе ў тры разы таннейшым, чым звычайна. Таму любы студэнт і любы жадаючы зможа яе аплаціць і тым самым унесці свой сціплы ўнёсак у вялікую справу”.

Таксама на тэрасе салону яшчэ выступіць гурт “Мамкины бусы”, музыкі Аляксандр Памідораў і Алесь Таболіч.

Акцыя працягнецца да 22.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі