У Салігорску сутыкнуліся грузавік і легкавік, загінулі два чалавекі

У Салігорску сутыкнуліся грузавік і легкавік, загінулі два чалавекі

У Салігорску сутыкнуліся грузавік і легкавік, загінулі два чалавекі. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў сацыяльных сетках. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 1 лютага на скрыжаванні побач з другім рудаўпраўленнем “Беларуськалія”. Там грузавік сутыкнуўся з аўтамабілем “Skoda”. Кіроўца легкавіка памёр на месцы здарэння, а пасажыр — у “хуткай”. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта былі бацька і сын, якія вярталіся з працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі