У Салігорску сустрэчу з Святланай Ціханоўскай таксама сарвалі

У Салігорску сустрэчу з Святланай Ціханоўскай таксама сарвалі

У Салігорску сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай, як і ў Слуцку, сарвалі. 4 жніўня на стадыёне "Будаўнік" раптоўна здарылася "аварыя", таму правядзенне мерапрыемства аказалася немагчымым, заявіла міліцыя.

Давераная асоба Ціханоўскай Вольга Кавалькова запісала відэа, у якім распавяла пра сітуацыю. Паводле яе слоў, дзесяць чалавек з ліку арганізатараў міліцыя проста разагнала. Кавалькова заклікала людзей заставацца дома. Як вядома, у Слуцку АМАП затрымаў не менш за дзясятак чалавек з ліку тых, хто ўсё ж прыйшоў на адмененую сустрэчу з кандыдатам у прэзідэнты.

У Салігорску сотні людзей прыйшлі да стадыёна, міліцыя правяла затрыманні.

У Салігорску сустрэчу з Святланай Ціханоўскай таксама сарвалі
nn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі