У Салігорску на лаўках знайшлі іголкі са шпрыцаў у крыві

У Салігорску на лаўках знайшлі іголкі са шпрыцаў у крыві

У Салігорску на лаўках уздоўж вуліцы Кастрычніцкай знайшлі іголкі са шпрыцаў у крыві. Яны былі замацаваныя так, што на іх можна было лёгка напароцца проста прысеўшы ці абапёршыся на спінку лавачкі.

“Іголка не сказаць, каб новая а відавочна была ў карыстанні, з крывёю, што высахла. Я дастаў яе і выкінуў у сметніцу прайшоўся далей па Кастрычніцкай. Далей больш. На наступнай лаўцы знайшоў ужо дзве іголкі. Таксама вакол лаўкі і пад ёй валяліся яшчэ некалькі іголак і каўпачкоў ад іх. Ну і далей, пад трэцяй лаўкай была яшчэ адна іголка”, — піша Святаслаў Кукраш, які знайшоў іголкі і апублікаваў фота “ВКонтакте”.

Хлопец заўважае, што ў канцы 1990-х і пачатку 2000-х гадоў у Салігорску здараліся падобныя выпадкі.

У Салігорску на лаўках знайшлі іголкі са шпрыцаў у крыві
Фота: Святаслаў Кукраш

У Салігорскім раёне адна з самых неспрыяльных сітуацый з колькасцю ВІЧ-інфекаваных. На пачатак 2017 года іх было 1629 чалавек. У 2016 годзе было зарэгістравана 154 новыя выпадкі, у 2015 — 144 выпадкі.

З 2017 года ў Салігорску усе жыхары ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, якія звярнуліся па меддапамогу, павінны праходзіць абследаванне на ВІЧ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі