У сацсетках з'явіліся Латгальская і Віленская "народныя рэспублікі"

Паліцыя бяспекі Латвіі праводзіць праверку па факце папулярызацыі ў сацыяльных сетках ідэі “Латгальскай народнай рэспублікі”.
 
У прыватнасці, у Facebook з'явілася выява сцяга з надпісам “Латгальская народная рэспубліка”, а таксама мапы Латвіі з аддзеленай Латгаліяй, паведамляе партал DELFI.

Паліцыя бяспекі падкрэслівае, што распаўсюд у публічнай прасторы ідэяў, накіраваных на аспрэчванне замацаванага ў Канстытуцыі прынцыпа тэрытарыяльнай цэласнасці краіны, адпавядае геапалітычным інтарэсам Расіі.
 
Аналагічная сітуацыя назіраецца ў Літве — там у сацсетках з'явілася "Віленская народная рэспубліка", піша ru.delfi.lt. Стваральнікі адпаведнай суполкі карыстаюцца рускай і польскай мовамі. Яны выказваюць надзею, што літоўскі сцяг неўзабаве знікне з вежы Гедыміна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі