У Рэчыцы асудзілі хлопца, які памёр пасля затрымання міліцыяй

У Рэчыцы асудзілі хлопца, які памёр пасля затрымання міліцыяй

Суд Рэчыцкага раёна вынес прысуд мёртваму Дзмітрыю Усхопаву, піша flagshtok.info.

Хлопца прызналі вінаватым у незаконным без мэты збыту набыцці і захоўванні наркотыкаў, а таксама ў замаху на набыццё і захоўванне псіхатропных рэчываў (сцвярджаецца, што за некалькі дзён да трагедыі Усхопаў з сябрам шукаў "закладку", але не знайшоў). Прысуд вынесены без прызначэння пакарання. 

Як распавядала Еўрарадыё, 27-гадовага Дзмітрыя Усхопава міліцыянты затрымалі за некалькі гадзін да Новага года. Паводле словах сілавікоў, ён "паводзіў сябе неадэкватна, чапляўся да людзей і правакаваў канфлікты, на заўвагі супрацоўнікаў праваахоўных органаў рэагаваў агрэсіўна". Хлопца сілай даставілі ў РАУС, а прыкладна праз паўтары гадзіны яго экстранна павезлі адтуль у лякарню. Дактары спрабавалі выратаваць яму жыццё, але мужчына памёр.

Дарэчы, гэта ў Беларусі як мінімум другі выпадак, калі прысуд выносяць чалавеку, які памёр пасля кантактаў з сілавікамі. Раней пасмяротна быў асуджаны брастаўчанін Генадзь Шутаў, якога застрэлілі ў жніўні 2020-га.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі