У Растоўскай вобласці спачатку забаранілі, а цяпер дазволілі смяяцца ў ЗАГСе

У Растоўскай вобласці спачатку забаранілі, а цяпер дазволілі смяяцца ў ЗАГСе

У Растоўскай вобласці Расіі спачатку забаранілі, а цяпер дазволілі смяяцца ў ЗАГСе. Забарона на "гучныя размовы, воклічы і смех" пратрымалася тыдзень.

Але чыноўнікі не лічаць, што нешта зрабілі не так. У правілах паводзінах ЗАГСа пакінулі такую фармулёўку: забароненыя "гучныя размовы (у тым ліку і па тэлефоне) і іншыя дзеянні, якія перашкаджаюць правядзенню цырымоніі заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы ў памяшканнях ворганаў ЗАГС".

Начальнік упраўлення ЗАГС Растоўскай вобласці Вольга Ісаенка кажа, што такія забароны існавалі заўсёды. Але толькі цяпер іх унеслі ў афіцыйныя дакументы: "Заключэнне шлюбу — радасны момант, але не трэба падмяняць паняцці. Усміхацца дапушчальна, але нічога смешнага ў цырымоніі няма. Гэта ўрачысты, трапяткі момант. Я не ведаю ніводнай урачыстай цырымоніі, на якой можна было б смяяцца".

У Растоўскай вобласці спачатку забаранілі, а цяпер дазволілі смяяцца ў ЗАГСе
Першапачаткова дакумент выглядаў так

У дакуменце не гаворыцца, ці дазволена наведвальнікам ЗАГСаў плакаць. Недапрацовачка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі