Вы тут

У расійскай Дзярждуме распавялі, калі плануюць увесці адзіную валюту з Беларуссю

Віктар Вадалацкі / ik.arhano.ru

Адзіная валюта ў Беларусі і Расіі можа быць уведзеная не раней за 2030 год. Такое меркаванне выказаў першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па справах СНД Віктар Вадалацкі ў каментары РІА "Новости".

Увядзенне адзінай валюты прапісанае ў дамове аб Саюзнай дзяржаве 1999 года. І Мінск, і Масква на словах выказваюцца за ўвядзенне адзінай валюты, але насамрэч мала што змянілася. 

Дэпутат Вадалацкі адзначыў, што перамовы ідуць павольна, таму і адзінай валюты бліжэйшыя 10 гадоў чакаць не варта. 

"З улікам таго, як у нас ідуць падпісанні так званых дарожных картаў — ужо больш за 80% падпісана, нават 90% ужо падпісана, па некаторых ёсць пытанні, — то я думаю, што адзіная валюта ў нас можа быць не раней за 2030 год", — патлумачыў ён.

Разам з тым Вадалацкі заявіў, што Беларусь і Расія ўжо цяпер эфектыўна супрацоўнічаюць у рамках дамовы пра Саюзную дзяржаву ў такіх сферах, як абарона, прамысловасць, медыцына і культура.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.