У Расіі адшукалі сейф з 18 кг золата, які знік падчас прарыву дамбы

У Расіі адшукалі сейф з 18 кг золата, які знік падчас прарыву дамбы

У Краснаярскім краі Расіі знайшлі сейф з 18 кг золата, які знік падчас прарыву дамбаў, інфармуе ria.ru. Здарэнне адбылося ў кастрычніка каля пасёлка Шчацінкіна, дзе на рацэ Сейба прарвала ўзведзеныя незаконна дамбы тэхналагічнага вадаёма золаташукальнікаў. У працоўным пасёлку затапіла два часовыя інтэрнаты, загінулі 15 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні, ёсць зніклыя без вестак. Напорам вады знесла і вагончык вахтавікоў, у якім захоўвалася намытае імі золата.

Пошук працягваўся некалькі дзён. Металічны сейф знайшлі пасля адпампоўвання вады з адной з затопленых заток. Каля яго паставілі паліцэйскіх для аховы. Пазней з'явілася следча-аператыўная група, якая ўскрыла сейф. У ім былі апламбаваныя колбы з золатам і пакеты з канцэнтратам для другаснай апрацоўкі. Знаходку далучылі да матэрыялаў крымінальнай справы.

Золата могуць арыштаваць, каб у далейшым пацярпелыя маглі атрымаць кампенсацыю.

У Расіі адшукалі сейф з 18 кг золата, які знік падчас прарыву дамбы
pixabay.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі