Вы тут

У Расіі злавілі ката-наркакур'ера, але ён пакінуў марыхуану і збег

Фота на памяць / fsin.gov.ru

У Расіі злавілі ката-наркакур'ера. Кур'ёзнае здарэнне адбылося ў папраўчай калоніі № 4 у Іванаўскай вобласці. Як паведамляе прэс-служба Федэральнай службы выканання пакаранняў РФ, ката заўважылі на тэрыторыі каля калоніі. Супрацоўнікі калоніі нібыта мелі аператыўную інфармацыю пра незвычайнага наркакур'ера. Кот спрабаваў патрапіць у калонію, але быў злоўлены.

Наркотыкі былі схаваны ў ашыйніку. Пазней экспертыза засведчыла, што гэта 5,21 грама марыхуаны.

На месца выклікалі паліцыю. Як паведамляе ria.ru, як толькі з ката знялі ашыйнік, ён адразу ж збег.

Наркотыкі былі схаваны ў ашыйніку / fsin.gov.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.