У Расіі закрылі першую крымінальную справу аб ухіленні ад мабілізацыі

Мабілізацыя ў Расіі / ria.ru
Мабілізацыя ў Расіі / ria.ru

Пракуратура Пензенскай вобласці спыніла першую вядомую крымінальную справу за ўхіленне ад мабілізацыі.

"Падазраваны атрымаў права на рэабілітацыю, уключаючы кампенсацыю шкоды, прычыненай 48-гадзінным затрыманнем",перадае Бі-Бі-Сі словы праваабаронцы Паўла Чыкава.

Як распавядала Еўрарадыё, на 32-гадовага жыхара Пензенскай вобласці пачалі крымінальную справу за няяўку па позве ў ваенкамат. Між тым у Расіі закон прадугледжвае толькі адміністрацыйную адказнасць за такое правапарушэнне.

Пракуратура пацвердзіла, што крымінальная справа на Максіма Маісеева была пачатая незаконна. Аднак Следчы камітэт плануе абскардзіць гэтае рашэнне, кажа Чыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі