У Расіі школьнікам-"партызанам" пагражае пажыццёвае зняволенне

ФСБ ловіць студэнтаў і школьнікаў / Ілюстрацыйнае фота kommersant.ru
ФСБ ловіць студэнтаў і школьнікаў / Ілюстрацыйнае фота kommersant.ru

У Расіі школьнікам-"партызанам" пагражае пажыццёвае зняволенне. ФСБ заявіла, што затрымала траіх васьмікласнікаў, якіх падазраюць у пашкоджанні чыгункі пад Масквой, піша "Бі-Бі-Сі".

Сцвярджаецца, што школьнікі дзейнічалі не самастойна, а атрымалі заданне праз Telegram і ім паабяцалі іх акцыю аплаціць. Наколькі гэта адпавядае праўдзе, невядома. Цяпер вырашаецца пытанне аб прыцягненні "партызан" да крымінальнай адказнасці. Іх дзеянні кваліфікуюцца па артыкулах "тэракт" ці "дыверсія".

Пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны, у Расіі, як і ў Беларусі, адбыліся шматлікія акцыі сабатажу на чыгунцы з мэтай стварэння перашкодаў для перавозкі вайсковай тэхнікі. У апошнія месяцы расійскія спецслужбы заявілі пра затрыманні ў розных рэгіёнах. Напрыклад, у лістападзе 2022-га ва Уфе арыштавалі чатырох студэнтаў, якія спрабавалі пашкодзіць абсталяванне на чыгунцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі