У Расіі разгараецца малочны крызіс: фермеры ўжо забілі 200 тысяч кароў

Расійскія вытворцы малака б’юць трывогу: з вясны яны працуюць сабе ў мінус. А з пачатку лета сталі ліквідаваць кароў і ў меншых аб'ёмах нарыхтоўваць кармы на зіму. Так, за апошнія некалькі месяцаў колькасць малочных кароў у Расіі скарацілася на 200 тысяч, інфармуе “Эксперт Online”.
Па ацэнках старшыні ўпраўлення Нацыянальнага саюза вытворцаў малака Расіі Андрэя Даніленкі, з-за нізкіх коштаў на малако 99% яго вытворцаў стратныя.

Асноўная прычына — нізкія закупачныя кошты перапрацоўшчыкаў.

Ударыў па расійскі “малочніках” і новы тэхрэгламент, які абавязвае называць прадукцыю з сухога малака "малочным напоем". Пакупнікі не прынялі такія прадукты. У выніку больш за 30 з 790 сушыльных заводаў наогул перасталі працаваць.

Як адзначае выданне, спусташэнне фермераў і ліквідацыя кароў пагражае хуткім дэфіцытам малака, сур'ёзным павышэннем коштаў для спажыўцоў і імпартазалежнасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі