У Расіі прапануюць "крымскі сцэнар" для Беларусі і найхутчэйшую замену Лукашэнкі

У Расіі прапануюць "крымскі сцэнар" для Беларусі і найхутчэйшую замену Лукашэнкі

Расійскія аналітыкі рэкамендуюць распрацаваць "крымскі сцэнар" для Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў манаграфіі "Свет у ХХІ ст.: прагноз развіцця міжнароднага становішча па краінах і рэгіёнах". Яе выдаў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносінаў МЗС Расіі (МГІМО), піша nn.by.

Аўтарамі манаграфіі сталі супрацоўнікі Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў інстытута. Нашай краіне прысвечаны раздзел пад красамоўнай назвай "Беларусь: цярністы шлях да інтэграцыі з Расіяй". 

У ім аналітыкі даюць прагноз развіцця Беларусі да 2050 года, калі мае адбыцца аб'яднанне краін. Расійскім уладам яны рэкамендуюць як мага хутчэй замяніць Аляксандра Лукашэнку на больш прарасійскага прэзідэнта, каб зменшыць колькасць пралітай крыві пры анексіі. На думку аўтараў даследавання, Лукашэнка цяпер гадуе нацыяналістаў, якія могуць стаць перашкодай да бяскроўнага працэсу. 

Таксама яны лічаць, што ў Расіі павінен быць план накшталт крымскага для перадачы ўлады ў Беларусі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі