У Расіі пачалі прымяняць закон аб “фэйках": затрымана 60 чалавек

У Расіі пачалі прымяняць закон аб “фэйках": затрымана 60 чалавек

У Расіі пачалі прымяняць закон аб “фэйках" пра дзеянні расійскіх вайскоўцаў. Па новым артыкуле да 7 сакавіка затрымалі ўжо 60 чалавек у 16 гарадах краіны, паведамляе праваабарончы праект "Сетевые свободы". Сярод затрыманых ёсць дзяўчына, якая пакінула надпіс “Не вайне” на снезе. Сем чалавек ужо аштрафавалі.

Сярод затрыманых ёсць нават праваслаўны святар, які падчас казання ў храме выказаўся супраць вайны. Слухалі яго 10 вернікаў і хтосьці з іх паскардзіўся на бацюшку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі